Nasze czasy!
MIŁOSIERDZIE BOŻE
Św. Faustyna
Bł. ks. M. Sopoćko
Koronka na ulicach miast świata
Świat
Haiti
Podziel się Koronką!
Czasopismo "Iskra Bożego Miłosierdzia"
ISKRA BOŻEGO MIŁOSIERDZIA-SPARK
Падзяліся Вяночакам!
 

Падзяліся Вяночакам да Божай Міласэрнасці!



Падзяліся Вяночакам да Божай Міласэрнасці і навучы іншых той асаблівай малітвы! Супольнасць “Іскра Божай Міласэрнасці” запрашае ўсе супольнасці каталіцкія да новага, асабліва важнага задання: Падзяліся Вяночкам!

Былі мы на вуліцах

Апошняя наша прапанова -Вяночак да Божай Міласэрнасці на вуліцах гарадоў свету – сустрэлася з вялікай зацікаўленасцю многіх супольнасцяў і групаў малітвенных. Гэта паказала, як шмат людзей прагне прасіць Бога аб Яго Міласэрнасці не толькі для сябе, але таксама для сваіх родных, суседзяў, знаёмых і незнаёмых сустрэчных. Мы верым, што для Міласэрнага Езуса няма людзей ананімных, таму мы таксама верым што Ён міласэрны ўзглянуў на 50 гарадоў у Польшчы і 18 гарадоў па ўсіх кантынентах.

Ты вельмі патрэбны

Наступны “Вяночак да Божай Міласэрнасці на вуліцах гарадоў свету” адбудзецца 28 верасня 2011 г. Але не можам чакаць да гэтага часу не робячы нічога. Ужо цяпер запрашаем цябе да новай, асабліва важнай працы: падзяліся Вяночакам да Божай Міласэрнасці з іншымі – з тымі, хто пра Яго яшчэ ня ведаюць. Ты таксама можаш быць апосталам Божай Міласэрнасці ў сваей сям’і, у сваёй працы альбо ў сваім горадзе. Ты вельмі патрэбны – дзякуючы табе шмат людзей можа далучыцца да гэтай малітвеннай групы.

Нехта на цябе чакае

Тры асобы чакаюць на цябе. Магчыма ты яшчэ ня ведаеш іх, але Міласэрны Пан Езус ведае цябе ўжо даўно і чакае, калі ты да Яго прыйдзеш. Не страшыся! Хопіць даць уласна тром асобам абразак з тэкстам малітвы Вяночка да Божай Міласэрнасці і цярпяліва вытлумачыць чым ёсць гэтая асаблівая малітва. Хопіць, што звярнешся да нас, а мы вышлем табе і тваёй супольнасці патрэбныя абразкі. Не патрабуеш прамаўляць да натоўпаў, каб Вяночак да Божай Міласэрнасці разышоўся па свеце. На пачатка хопіць трох асобаў.

Самотныя патрабуюць дапамогі

У цяперашніх часах жадаем прыйсці з малітваю да найбольш патрабуючых. Памятаем пра бяздомных ці зняволеных рознымі залежнасцямі. Падзяліся Вяночакам з кім жадаеш, але не забывай у сваёй малітве пра тых, хто не павінен пазастаць сам – без дапамогі. Можаш зрабіць шмат , бо малітва ма асаблівую моц перамены чалавека.

Адвагі!

Цяпер чакаем на твой крок. На нашай старонцы інтэрнэтовай  мы размяшчаем сведчанне тых, хто падзяліўся Вяночкам з іншымі. Ёсць там таксама месца на тваё сведчанне. Каб атрымаць абразкі з Вяночакам да Божай Міласэрнасці, напішы на адрас iskra111@onet.eu . Абразкі мы атрымоўваем з Санктуарыя Міласэрнасці Божай у Кракаўскіх Лагеўніках ад айца Юрыя SJ – спавядніка ў тым асаблівым месце. Кожны з гэтых абразкаў ёсць агарненты спецыяльнай малітвай асобаў, якія збіраюцца ў Санктуарыі Міласэрнасці Божай ва ўторкі і чацвяргі а таксама штодзённа моляцца ў гэтай інтэнцыі. Цяпер асаблівай інтэнцыяй агарненты абразкі для групы Іскра, асабліва абразкі для людзей пакутуючых ад залежнасці ад алкаголю.
   
                                                                                 
pdf...